Многія жыхары сталіцы, якія памятаюць раён старога аэрапорта (таго самага, які быў доўгі час галоўнай паветранай гаванню), напэўна, яго не пазнаюць: на месцы ўзлётна-пасадачнай паласы, будынка чакання і білетных кас, ангараў і тэхнічных майстэрняў па абслугоўванні вінтакрылых самалётаў і верталётаў растуць шматпавярховікі самага вялікага па плошчы мікрараёна «Мінск-Мір». І напрыканцы года новыя гаспадары кватэр стануць навасёламі. Будаўнікі спяшаюцца здаць аб’екты своечасова (гэта відаць на фота), намагаюцца рабіць работу якасна і надзейна. І толькі невялікі будынак першага аэравакзала (цяпер ён выглядае сапраўды маленькім і нават незвычайным у сучасным асяроддзі), спраектаваны яшчэ ў пачатку пяцідзясятых мінулага стагоддзя і пабудаваны ў неакласічным стылі, застаецца як помнік архітэктуры і будзе нагадваць і старажылам, і нашчадкам пра вяхі трансфармацыі нашай сталіцы.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya