У Рагачове АМАП затрымаў мужчыну з баявым пісталетам, паведамілі [1] ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гомельскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі ППСМ Рагачоўскага РАУС 27 лістапада атрымалі інфармацыю, што ў наведвальніка адной з кавярняў ёсць прадмет, падобны да пісталета. 32-гадовага мужчыну затрымалі байцы АМАПа, у барсетцы знайшлі пісталет ТТ. Пры вобыскі ў кішэні канфіскавалі стрэляную гільзу і патрон.
Як высветлілася, у гэты дзень затрыманы быў у гасцях у свайго 31-гадовага знаёмага. Прыстойна выпілі. Гаспадар пахваліўся, што мае сапраўдны пісталет. Неўзабаве мужчыны вырашылі пастраляць, дзеля чаго выйшлі ў лес.
Калі спіртное скончылася, вырашылі паехаць у кавярню. Сябар з лепшых падахвочванняў прапанаваў мужчыну аддаць пісталет яму — ад граху падалей. У выніку ён зайшоў у забаўляльную ўстанову, дзе праз час яго і затрымалі байцы АМАПа, а таварыша спыніў патруль ППСМ.
Гаспадар пісталета расказаў, што некалькі гадоў таму знаёмы знайшоў у лесе праржавелую зброю і прапанаваў забраць. Мужчына пагадзіўся. Прывёў зброю ў парадак, перабраў, вышмараваў, як змог, аднавіў некаторыя дэталі ўдарна-спускавога механізма. Пісталет аказаўся рабочым.
Праведзеная спецыялістамі ГКСЭ экспертыза пацвердзіла: пісталет ТТ з’яўляецца агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для вытворчасці стрэлу.
На 32-гадовага мужчыну пачалі крымінальную справу па факце незаконных дзеянняў з агнястрэльнай зброяй.
Праводзіцца і шэраг іншых экспертыз па канфіскаваных боепрыпасах. У гаспадара зброі пры вобыскі знайшлі каля 20 патронаў. Неўзабаве будзе дадзена прававая ацэнка яго дзеянням.
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/6968
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/nezakonnyya-dzeyanni-z-agnyastrelnay-zbroyay
[4] https://zviazda.by/be/tags/uus-gomelskaga-ablvykankama-0