У Брэсцкай вобласці праваахоўнікі затрымалі двух жыхароў Гродна з буйной партыяй наркотыкаў, паведамляе [1] Telegram-канал МУС.
Маладыя людзі па заданні інтэрнет-магазіна забралі партыю псіхатропу з тайніка на тэрыторыі Мінскай вобласці і перавозілі для далейшага распаўсюджвання на Брэстчыне. У Кобрынскім раёне 20-гадовых кур’ераў затрымалі аператыўнікі. У аўтамабілі фігурантаў знойдзена 0,5 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва пара-метылэфедрону.
Устаноўлена, што хлопцы працавалі на інтэрнет-краму каля двух месяцаў. Раней яны не траплялі ў поле зроку супрацоўнікаў міліцыі. Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/s/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/nezakonny-abarot-narkotykau
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus