Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абыякава ставіцца да таго, ці лічаць яго Прэзідэнтам на Захадзе. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе [1] БелТА.
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці звярталася да яго канцлер Германіі падчас нядаўніх тэлефонных размоў словамі «пан Прэзідэнт». «Гэта значыць усе гэтыя размовы пра прызнанне-непрызнанне — усё пустое? Момант ісціны», — заўважыў інтэрв’юер.
«Я нікому не паказваў стэнаграму, гэта ж дыпламатычны... Я яе называў канцлерам, яна мяне — Прэзідэнтам. Усё гэта пустое, абсалютна, гэта благое нават: вось, Прэзідэнтам яго прызнаюць, не прызнаюць. Слухайце, ды мне ўсё роўна, кім яны там мяне лічаць. Я ж Прэзідэнт Беларусі», — падкрэсліў беларускі лідар.
«Слухайце, мяне ў Расіі, Кітаі, Індыі, Турцыі, постсавецкай прасторы прызналі Прэзідэнтам і павіншавалі. Мне вось так дастаткова гэтага для таго, каб мая краіна была ўсім неабходным забяспечана», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/mne-vse-ravno-kem-oni-tam-menja-schitajut-lukashenko-o-nepriznanii-ego-na-zapade-472798-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/zahad