Супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі старшы лейтэнант Дзмітрый Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць». Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
Гэтай высокай узнагароды супрацоўнік КДБ удастоены за адвагу і асабістую мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў.
Як паведамлялася, 28 верасня пры правядзенні ў Мінску спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, дзе маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома асабліва небяспечны злачынца з стрэльбы адкрыў агонь на паражэнне па супрацоўнікам праваахоўных органаў. У выніку супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі быў смяротна паранены.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/sotrudnik-kgb-dmitrij-fedosjuk-posmertno-nagrazhden-ordenom-za-lichnoe-muzhestvo-472813-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kdb
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-fedasyuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/za-asabistuyu-muzhnasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/orden