Значныя інтарэсы нацыянальнай бяспекі ЗША і краін — удзельніц НАТА «пастаўлены на карту ў сітуацыі на расійска-украінскай мяжы. Такое меркаванне выказаў у чацвер старшыня Камітэта начальнікаў штабоў (КНШ) Узброеных сіл ЗША (ВС) генерал Марк Мілі, адказваючы на пытанні журналістаў на борце самалёта, які вяртаўся з Сеула ў Вашынгтон. Яго словы прыводзіць агенцтва Рэйтэр, перадае [1] ТАСС.
Злучаныя Штаты, сказаў Мілі, бачаць дастатковую колькасць прыкмет, звязаных з дзеяннямі ВС РФ паблізу мяжы з Украінай, каб гэта выклікала «вялікую занепакоенасць». Па версіі генерала, апошнім часам расійская рыторыка нібыта становіцца ўсё больш жорсткай. «На карту пастаўлены значныя інтарэсы нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў і краін — удзельніц НАТА, калі адбудзецца адкрыты акт агрэсіўных ваенных дзеянняў з боку Расіі ў адносінах да нацыянальнай дзяржавы, якая з’яўляецца незалежнай з 1991 года», — сцвярджаў Мілі.
Ён адмовіўся разважаць аб тым, якія варыянты дзеянняў могуць быць разгледжаны Злучанымі Штатамі ў выпадку нібыта магчымага «уварвання».
У апошні час на Захадзе і ва Украіне ўсё часцей гучаць заявы аб нібыта магчымым «уварванні» Расіі на ўкраінскую тэрыторыю. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў падобную інфармацыю пустым і беспадстаўным нагнятаннем напружанасці, падкрэсліўшы, што Расія ні для каго не ўяўляе пагрозы. Пры гэтым ён не выключыў магчымасці правакацый, каб апраўдаць такія заявы, і папярэдзіў, што спробы сілавога вырашэння праблемы на паўднёвым усходзе Украіны будуць мець самыя сур’ёзныя наступствы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/13100295
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina