Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб праекце бюджэту на 2022 год і падкрэсліў неабходнасць эканоміі і скарачэння неабавязковых расходаў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае [1] БелТА.
«Варта памятаць, што людзям патрэбны не лічбы і паказчыкі. Нашых грамадзян хвалююць блізкія ім пытанні: зарплата, работа, цэны. У гэтым кантэксце і прашу весці наш дыялог — ці дастаткова запланавана мер па кантралюемых мной пытаннях», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ўдзельнікаў нарады.
Ён звярнуў увагу, што праект бюджэту на 2022 год фарміруецца дэфіцытным. «З аднаго боку, зразумела чаму. Мы нясём незапланаваныя расходы, якія складана прадугадаць. Але з іншага, пытанне — ці ўсе эканомяць і напружваюцца па скарачэнні неабавязковых расходаў, якіх у нас шмат. Таму пытанне эканоміі, беражлівасці зноў выступае на першы план. Ці ёсць крыніцы на пакрыццё дэфіцыту? Ці не прывядзе гэта да напружанасці пры выкананні сацыяльных абавязацельстваў?» — абазначыў шэраг прыярытэтных пытанняў Прэзідэнт.
«На практыцы для нас гэта значыць, што спатрэбіцца ўзмацніць дысцыпліну і гібкасць: пераарыентавацца на дружалюбныя гандлёвыя і фінансавыя рынкі, не звяртаючы ўвагі на выпады Захаду», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на прапановах па змяненні падатковага заканадаўства на 2022 год. «Наколькі яны адпрацаваны і якая рэакцыя ў грамадстве на гэтыя прапановы? — пацікавіўся Прэзідэнт. — Матэрыялы ёсць ва ўсіх, таму ўдзельнікаў нарады прашу быць гатовымі выказаць асабістае аргументаванае меркаванне па ўсіх значных пазіцыях».
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/tsi-use-ekanomjats-i-napruzhvajutstsa-lukashenka-ab-praektse-defitsytnaga-bjudzhetu-na-2022-god-107644-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/narada
[4] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet