Звароты да Папы Рымскага, Еўропы і заклікі да гуманізму — сёння некалькі дзясяткаў бежанцаў у ТЛЦ выйшлі на стыхійны мітынг, перадае [1] БелТА.
Каля 15.00 каля аднаго з уваходаў у транспартна-лагістычны цэнтр, дзе знаходзіцца пункт часовага размяшчэння бежанцаў, прайшоў стыхійны мітынг. Некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх было нямала дзяцей, сталі з рукапіснымі плакатамі. На іх звароты да Папы Рымскага, Еўропы: «Ваша маўчанне забівае нас», «Мы хочам убачыць ваш гуманізм».
«Мы не вернемся ў Ірак. Дзеля будучыні нашых дзяцей мы хочам у Еўропу. Надыходзіць зіма, дзеці хварэюць, няўжо яны не могуць вырашыць наша пытанне», — распавядае адзін з бежанцаў.
«Мы хочам, каб нам адкрылі дарогу. Пашкадуйце нашых дзяцей», — кажаце яшчэ адзін выхадзец з іракскага Курдыстана.
Бежанцы спадзяюцца, што іх заклікі будуць пачутыя.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/my-hotim-uvidet-vash-gumanizm-bezhentsy-ustroili-stihijnyj-miting-v-tlts-473019-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bruzgi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/tlc
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-polskaya-myazha