Прадукты і цёплыя рэчы для тых, хто мае ў іх патрэбу, збіралі і выкладчыкі, і курсанты. Акрамя гэтага былі закуплены неабходныя тавары для сацыяльных устаноў. Сёння прадстаўнікі інстытута на чале з начальнікам ВНУ, а таксама сенатарам Валерыем Палішчуком развезлі падарункі па адрасах.
Першымі іх атрымалі пастаяльцы аддзялення кругласутачнага знаходжання ў аграгарадку Пудаўня Дрыбінскага раёна. Сёння тут пражывае 56 чалавек з уліку інвалідаў і людзей сталага веку. Разам з таварамі першай неабходнасці аддзяленне атрымала і вельмі запатрабаваны для яго патрэб інвалідны вазок.
Наступным месцам прыпынку стаў утульны дом шматдзетнай сям'і Жукавых. Спецыяльна па просьбе дзяцей інстытут перадаў ім 3 веласіпеды і ў дадатак салодкія падарункі. Не засталіся без увагі і жыхары дома-інтэрната для пажылых людзей і інвалідаў з пасёлка Андраны Мсціслаўскага раёна. Цяпер там пражывае 72 чалавекі.
— Пачуццё адказнасці, прынцыпы афіцэрства, неабходнасць падставіць плячо ў патрэбны момант і аказаць дапамогу — наша галоўная задача, і мы пра гэта пастаянна нагадваем курсантам, — адзначыў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук. — У бліжэйшы час запланавана яшчэ нямала мерапрыемстваў, дзе мы павіншуем з надыходзячымі святамі ўсіх тых, каму патрэбная наша дапамога. Матэрыяльная дапамога будзе аказана і нашаму калезе — Дзянісу Варэннікаву, былому супрацоўніку інстытута, які атрымаў інваліднасць. А таксама адзінока пражываючай пенсіянерцы Вользе Пахоменка. Для нас важна не пакінуць тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, сам-насам са сваімі праблемамі.
У планах супрацоўнікаў і курсантаў міліцэйскай ВНУ наведаць з дабрачыннай місіяй
Мацюцкі дзіцячы садок Горацкага раёна, шматдзетныя сем’і з Магілёўскай вобласці, Мсціслаўскую школу-інтэрнат і Цэнтр рэабілітацыі ў Магілёве.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота Марыны ГРАМЫКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mus
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-invalidau
[3] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-palishchuk-0