«Міжнародны праект па стварэнні і развіцці сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый выконваецца ў Беларусі сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. Яго асноўная мэта — стымуляванне інавацыйнай дзейнасці, а таксама забеспячэнне інфармацыйнай і навукова-метадычнай падтрымкай карыстальнікаў паслуг цэнтраў у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці», — расказалі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Да апошняга часу ў Беларусі працавала 14 цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый: па адным у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, яе абласных філіялах, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Палескім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, у індустрыяльным парку «Вялікі камень», Полацкім дзяржаўным універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце і Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар ВОЙТАЎ адзначыў, што стварэнне ва ўніверсітэце Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый дазволіць актывізаваць дзейнасць і павысіць якасць работы ў галіне прававой аховы, інфармацыйнага забеспячэння і выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці, аказання паслуг у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, а таксама пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.
Прэв’ю: pixabay.com
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/centr-padtrymki-tehnalogiy-i-inavacyy
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdtu
[3] https://zviazda.by/be/tags/intelektualnaya-ulasnasc