Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння дырэктыву № 9 аб развіцці двухбаковых адносін Беларусі з Кітаем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [2] БелТА.
Дакумент накіраваны на далейшае паглыбленне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кітаем па шырокім спектры напрамкаў у 2021-2025 гадах і з’яўляецца лагічным працягам аднайменнай дырэктывы на 2015-2021 гады.
Прыярытэтнымі задачамі на найбліжэйшую перспектыву вызначаны ўмацаванне супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, захаванне і прымнажэнне каштоўнасцяў дружбы і ўзаемнай падтрымкі, нарошчванне гандлёва-эканамічнага, фінансавага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, рэалізацыя ініцыятывы «Пояс і шлях». У ліку важных задач таксама пашырэнне міжрэгіянальных сувязяў, развіццё супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах, у сферы лічбавай эканомікі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, умацаванне навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, развіццё адносін у гуманітарнай вобласці.
У мэтах выканання названых задач органам дзяржаўнага кіравання і іншым уцягнутым у супрацоўніцтва з КНР суб’ектам эканамічнай дзейнасці даручаецца забяспечыць рэалізацыю каля паўсотні канкрэтных практычных мер.
Эфектыўнае выкананне пастаўленых мэтаў будзе спрыяць выводзінам двухбаковых адносін на якасна новы ўзровень.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-podpisal-direktivu-o-razvitii-dvustoronnih-otnoshenij-s-kitaem-473068-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/knr