Беларускі нападаючы Аляксей Протас дапамог камандзе «Вашынгтон Кэпіталз» абгуляць «Каламбус Блю Джэкетс» у дамашнім матчы чэмпіянату НХЛ з лікам 3:1 (1:0, 1:0, 1:1), паведамляе [1] БелТА.
З-за таго, што Нік Дауд і Джэймс Ван Рымсдайк патрапілі ў ковід-пратакол, Аляксей Пратас змяніў фланг першага звяна «Вашынгтона» на цэнтр чацвёртага. Але гэта яму не перашкодзіла вызначыцца, стаўшы другой зоркай матча супраць «Каламбуса».
Ураджэнец Віцебскай вобласці правёў на лёдзе 9 мін. 43 сек. За гэты час ён нанёс тры кідкі, зрабіў перахоп і выйграў тры з сямі ўкідванняў. Такім чынам, Аляксей Пратас завяршыў матч з каэфіцыентам карыснасці «+1».
Цяпер на рахунку нападаючага 14 матчаў у НХЛ, за якія ён набраў 5 ачкоў (2 галы+3 дзейсныя перадачы).
Акрамя беларуса, які адкрыў лік, за «Сталічных» закідвалі Аляксандр Авечкін, для якога гэта ўжо 750-ы гол у НХЛ, і Гарнет Хэтэуэй. За «Каламбус» вызначыўся Эрык Робінсан.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/aleksej-protas-pomog-vashingtonu-obygrat-kolambus-v-matche-chempionata-nhl-473196-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-nhl
[4] https://zviazda.by/be/tags/hakkey