Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з днём нараджэння, паведамілі ў пресс-службе беларускага [1] лідара.
«Дзякуючы вашым намаганням і наватарскаму кіраванню Кыргызстан сёння дабіваецца добрых вынікаў у правядзенні дзяржаўных рэформ, забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, умацаванні сваіх пазіцый на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нарошчванне шматпланавых двухбаковых сувязей адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам Беларусі і Кыргызстана і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных, партнёрскіх адносін паміж дзвюма краінамі і іх народамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя, шчасця і паспяховай рэалізацыі пастаўленых ім маштабных задач па развіцці кыргызскай дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sadyr-zhaparau
[4] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan