Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Фінляндыі з Днём Незалежнасці, БелТА паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за апошнія сто з лішнім гадоў Фінляндыя дабілася прыкметных поспехаў у сваім развіцці, стала прыкладам для многіх дзяржаў свету па ўзроўні жыцця, адукацыі, інавацый і медыцыны.
«Беларусь заўсёды з павагай ставілася да Фінляндыі як да ментальна блізкага, надзейнага партнёра. Перакананы, што ў хуткім часе Мінск і Хельсінкі змогуць аднавіць паўнацэнны палітычны дыялог. Мы нязменна зацікаўлены ў прадаўжэнні плённага супрацоўніцтва з фінскім бокам у сферах зялёнай эканомікі, энергетыкі, навукі і адукацыі, лясной прамысловасці, сельскай гаспадаркі», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/finlyandyya