Аб традыцыях святкавання аднаго з галоўных зімовых свят раскажуць у інтэрактыўна-пазнавальнай праграме «Калядныя цуды» з 20 снежня па 21 студзеня, паведамілі [1] БелТА ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Праграма праводзіцца падчас экспанавання новай выставы музея, прысвечанай традыцыям святкавання Каляд у Беларусі.
«Нашы госці змогуць даведацца, чаму ў гадавым крузе народных абрадаў і свят Каляды займалі першае месца, якія песні спявалі, як варажылі і якія стравы рыхтавалі на свята раней. Яны пазнаёмяцца з абрадавымі каляднымі гульнямі і забавамі», — расказалі арганізатары.
У музеі адзначылі, што ў час сустрэчы з юнымі наведвальнікамі будзе прыдуманы новы калядны абрад. Арганізуюць і «Калядную майстэрню», дзе дзеці змогуць зрабіць ёлачную цацку-сюрпрыз сваімі рукамі. Да ўдзелу запрашаюцца наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных узростаў у складзе групы ці сям’і.
Запіс па тэлефонах: 8 (017) 363-56-21, 8 (017) 363-94-65
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/muzej-istorii-belorusskoj-literatury-podgotovil-programmu-dlja-detej-rozhdestvenskie-chudesa-473312-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kalyadnyya-cudy
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-muzey-gistoryi-belaruskay-litaratury
[4] https://zviazda.by/be/tags/interaktyuna-paznavalnaya-pragrama