Сінгапурская біятэхналагічная кампанія BioAcumen Global распрацавала спецыялізаваны ПЦР-тэст, які вызначае наяўнасць амікрон-штаму COVID-19, паведамляе газета The Straits Times, перадае [1] БелТА.
«Чалавек пры выкарыстанні гэтага тэсту можа атрымаць тры варыянты выніку: станоўчы на каранавірус і амікрон, станоўчы на каранавірус, але адмоўны на амікрон ці ж цалкам адмоўны», — распавялі навукоўцы з BioAcumen Global.
Самай важнай перавагай новага тэсту з’яўляецца тое, што ўжо праз 90 хвілін пасля здачы мазка гатовы вынік, а пры выкарыстанні традыцыйных ПЦР-тэстаў патрабуецца дадатковае даследаванне і пэўны час, каб выявіць новы штам.
У кампаніі адзначылі, што ўжо прыступілі да масавай вытворчасці тэстаў, якія ў першую чаргу будуць выкарыстоўвацца на кантрольна-прапускных пунктах краіны.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-singapure-razrabotali-ptsr-test-opredeljajuschij-omikron-shtamm-covid-19-473380-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/singapur
[3] https://zviazda.by/be/tags/pcr-test-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/covid-19