Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС Мінска ўстанавілі факты незаконнага прысваення дызельнага паліва работнікамі сталічных прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, перадае [1] БелТА.
44-гадовы трактарыст, маючы доступ да электроннай карты арганізацыі, на працягу двух месяцаў выкрадаў дызельнае паліва. Мужчына прыязджаў на запраўку і напаўняў палівам каністры, а пасля запраўляў асабісты аўтамабіль. Устаноўлена таксама, што паліўную карту работнік перадаваў для запраўкі сваім знаёмым. Агулам мужчына выкраў 470 л паліва на Br980.
Па аналагічнай схеме дзейнічаў і 39-гадовы работнік прадпрыемства, у чые абавязкі ўваходзіла запраўка службовага аўтамабіля. Ён таксама перадаваў паліўную карту трэцім асобам. З верасня па кастрычнік гэтага года мужчына прысвоіў больш за 160 л паліва на суму больш за Br330.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу паліва.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/dva-rabotnika-stolichnyh-predprijatij-prisvoili-bolee-600-l-diztopliva-473391-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dyzpaliva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama