У перыяд навагодніх святаў Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» прызначыла дадатковыя цягнікі па маршруце Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ, перадае БелТА.
Цягнік № 236 Мінск — Масква адправіцца з Мінска 29 снежня і 8 студзеня ў 18.22 і прыбудзе ў Маскву 30 снежня і 9 студзеня адпаведна ў 5.54.
Цягнік № 247 Масква — Мінск адправіцца з Масквы 30 снежня і 9 студзеня ў 22.58 і прыбудзе ў Мінск 31 снежня і 10 студзеня адпаведна ў 8.31.
Цягнік № 250 Мінск — Санкт-Пецярбург адправіцца з Мінска 29 і 30 снежня, а таксама 1, 6 і 8 студзеня ў 19.15 і прыбудзе ў Санкт-Пецярбург 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня адпаведна ў 9.20.
У зваротным кірунку цягнік № 249 адправіцца з Санкт-Пецярбурга 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня ў 14.26 і прыбудзе ў Мінск 31 снежня, а таксама 1, 3, 8 і 10 студзеня ў 5.08.
Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, ажыццяўляецца па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/cyagniki
[2] https://zviazda.by/be/tags/bch
[3] https://zviazda.by/be/tags/aat-rzhd
[4] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyaty