zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > У Гродне будуць судзіць падлетка за забойства 81-гадовага мужчыны

  • 07.12.2021 10:33

Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў Гродзенскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да 15-гадовага хлопца, якому інкрымінаваны забойства заведама састарэлага з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем, а таксама замах на крадзеж, паведамляе [1] служба інфармацыі пракуратуры.


Як устаноўлена падчас папярэдняга расследавання, падлетак 10 жніўня 2021 года з мэтай забойства і завалодання чужой маёмасцю пракраўся дадому да 81-гадовага мужчыны. Хлопец стаў біць пенсіянера, у тым ліку сякерай, качаргой, табурэтам і іншымі цвёрдымі тупымі прадметамі. Ад атрыманых траўм састарэлы мужчына памёр на месцы.

Пасля гэтага падлетак забраў металалом коштам больш як Br14,5 тыс., які быў у доме і ў двары.

Акрамя таго, абвінавачаны 12 жніўня зноў пракраўся ў двор гэтага дома і пагрузіў металалом коштам Br6 тыс. у грузавы аўтамабіль. «Злачынны намер, накіраваны на таемны крадзеж маёмасці, ён не давёў да канца па незалежных ад яго абставінах: сын пацярпелага заспеў яго на месцы здарэння», — адзначылі ў пракуратуры.

Пасля вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры Гродзенскай вобласці прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, наяўнасці дастатковых доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні акалічнасцей злачынстваў.

Выбраную раней да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту пракурор, накіроўваючы справу ў суд, пакінуў без змянення.

Прэв’ю: prokuratura.gov.by
Тэгі:
  • забойства [2]
  • Гродна [3]
  • крадзеж [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://www.prokuratura.gov.by/ru/media/novosti/nadzor-za-resheniyami-po-ugolovnym-i-grazhdanskim-delam/nesovershennoletnemu-inkriminirovano-ubiystvo-prestarelogo-iz-za-metalloloma-prokuratura-grodnenskoy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh