У пункце пропуску «Казловічы» мытнікі спынілі нелегальны ўвоз абсталявання для нанясення тату і партыі музычных інструментаў, паведамляе [1] Брэсцкая мытня.
Грузавы аўтамабіль Volvo ехаў у Вялікабрытанію. Брэсцкім мытнікам перавозчык прадаставіў таварасуправаджальныя дакументы, у якіх былі ўказаны звесткі аб абсталяванні і прыстасаваннях для нанясення тату, а таксама музычных драўляных інструментах (маракасы, кастаньеты). У час надгляду высветлілася, што колькасць тавару, які знаходзіцца ў грузавіку, на 74 тыс. адзінак большая. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт незаяўленага тавару склаў больш як Br142 тыс.
Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс па арт.15.4 КаАП (парушэнне парадку убыцця тавараў з мытнай тэрыторыі ЕАЭС). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 30 працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Спасылкі
[1] https://www.customs.gov.by/ru/search-ru/findTags/599/
[2] https://zviazda.by/be/tags/punkt-propusku-kazlovichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-mytnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/eaes