У яе складзе — прадстаўнікі кіраўніцтва краю, сістэмы адукацыі, прамысловасці і бізнес-асяроддзя. Узначаліў дэлегацыю намеснік старшыні Урада Алтайскага краю Аляксандр Лук’янаваў, які курыруе аграпрамысловы комплекс.
Падчас сустрэчы ў аблвыканкаме агучваліся вынікі супрацоўніцтва вобласці з Алтайскім краем. За 9 месяцаў з пачатку года тавараабарот паміж рэгіёнамі склаў болей чым 8 мільёнаў долараў. Алтайскі край імпартуе магілёўскія ліфты, шыны, сінтэтычныя валокны, запчасткі і малыя трактары Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, іншыя тавары.
У Магілёў пастаўляе чыгуначныя вагоны, мінеральныя рэчывы для вытворчасці касметычных сродкаў, насенне сланечніку, электрычныя воданагравальнікі і іншую прадукцыю. Але ёсць яшчэ патэнцыял для супрацоўніцтва. У тым жа машынабудаванні, гуманітарных навуках, сельскай гаспадарцы. Расіяне выказалі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з адной са старэйшых у краіне аграрных ВНУ Беларускай сельскагаспадарчай акадэміяй у Горках, наведванне якой пазначана ў праграме візіту. У Магілёве яны пабывалі на вядучых прадпрыемствах вобласці «Магілёўліфтмашы», «Бабушкінай крынцы», «Магілёўскім мясакамбінаце».
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/delegacyya-altayskaga-krayu
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/impart