zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > МУС нагадвае аб правілах выкарыстання піратэхнікі

  • 08.12.2021 17:07

Неабходна строга выконваць патрабаванні інструкцыі пры выкарыстанні піратэхнікі, каб засцерагчы сябе ад траўматызму, паведамілі [1] ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.


«Набываючы піратэхнічныя вырабы, пераканайцеся, што тавар сапраўды завадскога паходжання: папытаеце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці, пацікаўцеся інструкцыяй па выкарыстанні, якая павінна размяшчацца на вырабе на рускай або беларускай мове. Каб засцерагчы сябе ад траўматызму пры выкарыстанні піратэхнікі, неабходна строга выконваць патрабаванні інструкцыі, дзе ўказаны ўзроставы крытэрый асоб, якія дапускаюцца да выкарыстання таго ці іншага вырабу. Для ўстаноўкі феерверку лепш звярнуцца да прафесіяналаў», — адзначылі ў ведамстве.

Акрамя абмежаванняў месц рэалізацыі піратэхнічных вырабаў заканадаўствам забараняецца продаж піратэхнічных вырабаў непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў. За незаконнае выкарыстанне і рэалізацыю піратэхнічных сродкаў прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх за выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах надыходзіць з 14 гадоў. Гэтыя супрацьпраўныя дзеянні прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад дзвюх да 30 базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт (дробнае хуліганства — арт.19.1 КаАП).

Прэв’ю: pexels.com
Тэгі:
  • УУС Гродзенскага аблвыканкама [2]
  • піратэхнічныя вырабы [3]
  • адміністрацыйны арышт [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://vk.com/uvdgrodno?w=wall-77655764_17617
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-grodzenskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/piratehnichnyya-vyraby
[4] https://zviazda.by/be/tags/administracyyny-arysht