Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 8 снежня правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Бакі абмяняліся інфармацыяй у рамках бягучага парадку дня беларуска-казахстанскіх адносін, абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву», — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, размова ішла аб рэалізацыі двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях
Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан вядзецца актыўны дыялог. На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў Беларусі і Казахстана, у тым ліку ў рамках СНД, АДКБ, еўразійскай інтэграцыі.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/ba6a1265a14bbacb.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zneshnepalitychnae-vedamstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministr-zamezhnyh-sprau
[4] https://zviazda.by/be/tags/pasol-kazahstana-u-belarusi