Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнтраных спраў з сярэдзіны жніўня прыняў на разгляд звыш 1,3 тысячы заяў ад іншаземцаў на атрыманне беларускага грамадзянства, паведамілі ў МУС.
Падчас «Вялікай размовы» кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца бягучага года прапрацаваць пытанне аб прадастаўленні грамадзянства Беларусі замежным грамадзянам, якія пражываюць і ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на тэрыторыі нашай краіны. «Прэзідэнт даручыў спрасціць працэдуру натуралізацыі гэтай катэгорыі асоб і ў паскораным парадку разгледзець адпаведныя хадайніцтвы замежных грамадзян, якія пажадалі інтэгравацца ў беларускае грамадства», — адзначыў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Пачынаючы з сярэдзіны жніўня, супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў правялі каля 4 тыс. кансультацый і прынялі да разгляду 1322 заявы ад замежных грамадзян аб атрыманні грамадзянства нашай краіны.
Па выніках разгляду зваротаў беларускае грамадзянства атрымала больш за 1,2 тысячы чалавек, якія прыбылі з Украіны. З іх указамі Прэзідэнта прынята ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь 796 асоб, а ў рамках выканання даручэння кіраўніка дзяржавы органы ўнутраных спраў аформілі рашэнні аб прадастаўленні беларускага грамадзянства 485 грамадзянам Украіны. «Гэта законапаслухмяныя сем'і, якія працаўладкаваны, вядуць добрапрыстойны лад жыцця, працуюць на карысць краіны і ўжо ўліліся ў наша грамадства», — падкрэсліў Аляксей Бягун.
У дэпартаменце звярнулі ўвагу, што работа па выкананні даручэння Прэзідэнта прадаўжаецца.
Пётр ДУНЬКО
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/pyotr-dunko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-byagun
[5] https://zviazda.by/be/tags/gramadzyanstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/mus
[7] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-razmova-0