Жыхар Мінскага раёна трапіўся на выкрут кіберзлачынцаў і пазбавіўся Br1200, паведамілі [1] ва УУС Мінаблвыканкама.
«Мужчына, жадаючы аплаціць камунальныя паслугі, вырашыў скарыстацца паслугамі інтэрнет-банкінгу. Не пераканаўшыся ў правільнасці даменнага імя, жыхар Мінскага раёна перайшоў па першай актыўнай спасылцы, якая вядзе на інтэрнет-рэсурс банка, пасля чаго адкрыўся сайт, які з’яўляецца добра зробленай копіяй арыгінальнага. На фішынгавым сайце пацярпелы ажыццявіў увод лагіна/пароля доступу да асабістага кабінета, а таксама код пацверджанне аперацыі з пластыкавай карткі, выдадзенай банкаўскай установай», — распавялі ва УУС.
У той момант, калі ахвяра ўвяла дадзеныя і націснула на актыўную клавішу «Увайсці», персанальныя дадзеныя маментальна трапляюць у рукі зламыснікаў, пасля чаго яны выкрадаюць грашовыя сродкі з разліковых рахункаў банкаўскіх устаноў.
Як правіла, зламыснікі імкнуцца стварыць неадрозную копію інтэрнэт-рэсурсу банкаўскай установы, а пасля выводзяць дадзены рэсурс у топ-пазіцыі пошукавых запытаў у інтэрнэце. «Грамадзяне, не звяртаючы ўвагі на даменнае імя і назву інтэрнет-рэсурсу, ажыццяўляюць пераход і трапляюцца на выкрут кіберзлачынцаў», — сказалі праваахоўнікі.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/s/minobl_uvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/internet-banking-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/fishyngavy-sayt
[4] https://zviazda.by/be/tags/kiberzlachynstva