Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці аб 47-м дні знаходжання бежанцаў на беларуска-польскай мяжы.
Нагадаем, што з першага дня крызісу на беларуска-польскай мяжы Савет Рэспублікі ўзяў пад свой кантроль арганізацыю гуманітарнай дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду. Зараз каардынацыяй дзейнасці на месцы займаецца член профільнай камісіі, дырэктар Гродзенскага аблдрамтэатра Ігар Гедзіч.
Паводле яго слоў, у крызісным цэнтры сёння адчыніліся адукацыйныя пакоі для дзяцей. Графік работы наступны: 5 дзён на тыдзень, па 5-6 заняткаў у дзень.
— З дзецьмі працуюць беларускія педагогі-псіхолагі і перакладчыкі, ім дапамагаюць прадстаўнікі ЮНІСЕФ і бежанцы, якія маюць педагагічную адукацыю, — патлумачыў ён.
Сенатар расказаў, што таксама тут плануецца трансляцыя заняткаў на роднай для дзяцей мове. Дарэчы, многія малыя разумеюць англійскую мову на пачатковым узроўні.
— У ТЛЦ ідзе руцінная работа. Завецца яна — клопат аб людзях, — рэзюмаваў Ігар Гедзіч.
Вольга АНУФРЫЕВА
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-gedzich
[4] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[5] https://zviazda.by/be/tags/tlc