Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі праграму мерапрыемстваў у час маючага адбыцца візіту беларускага лідара ў Санкт-Пецярбург. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы, перадае [3] БелТА.
«Яшчэ адну тэлефонную размову — з Прэзідэнтам Расіі — правёў сёння кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі праграму мерапрыемстваў у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Санкт-Пецярбург», — праінфармавалі ў прэс-службе.
У размове былі закрануты актуальныя тэмы супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, у тым ліку ў абароннай сферы, іншыя пытанні.
Аляксандр Лукашэнка 25 снежня таксама правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Кіраўнік беларускай дзяржавы асабіста павіншаваў калегу з 60-гадовым юбілеем, падзякаваў за сяброўскую падтрымку на саміце Усходняга партнёрства.
Ільхам Аліеў праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі на тэрыторыі Нагорнага Карабаха і ходзе аднаўлення гэтых зямель.
Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-азербайджанскіх адносін і дамовіліся аб прадаўжэнні размовы на маючым адбыцца саміце ў Санкт-Пецярбургу.
Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 28-29 снежня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю.
У Санкт-Пецярбургу 28 снежня Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД. Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяняюцца думкамі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД. Будучая сустрэча знамянальная яшчэ і тым, што ў снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД.
На 29 снежня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-i-putsin-abmerkavali-pragramu-merapryemstvau-na-chas-vizitu-u-sankt-petsjarburg-108677-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[7] https://zviazda.by/be/tags/sankt-pecyarburg
[8] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[9] https://zviazda.by/be/tags/rasiya