Міністэрства ўнутраных спраў прадпрымае ўсе меры па забеспячэнні дадатковай бяспекі.
— Для арганізацыі бяспечнага знаходжання грамадзян у месцах правядзення святочных мерапрыемстваў запланаваныя абследаванні тэрыторыі сапёрна-піратэхнічнымі падраздзяленнямі і арганізацыя прапускнога рэжыму з мерапрыемствамі догляду, — адзначыў начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Дзмітрый КУР’ЯН. — У гэтай сувязі нагадваю, што да месцаў масавых гулянняў не дапускаюцца грамадзяне ў стане ап’янення, тыя, хто мае пры сабе калючыя і рэжучыя прадметы, грувасткія рэчы, алкагольныя напоі. Жывёл таксама лепш пакінуць дома.
Асабліва прадстаўнік міліцэйскага ведамства акцэнтаваў сваю ўвагу на бяспечным выкарыстанні піратэхнікі. Не сакрэт, што кожны год на навагоднія і калядныя святы ахвярамі петардаў і салютаў становяцца дзясяткі людзей, уключаючы дзяцей. Міліцыя нагадвае: выкарыстоўваць можна толькі сертыфікаваную прадукцыю і строга ў адпаведнасці з інструкцыяй.
Дзмітрый Кур’ян папярэдзіў, што прымяненне піратэхнікі, якое парушае грамадскі парадак або спакой грамадзян кваліфікуецца як дробнае хуліганства і цягне адказнасць у выглядзе штрафа да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Калі дадзенае правапарушэнне будзе здзейснена асобай, якая не дасягнула 16 гадоў, то адказнасць панясуць яго бацькі.
Вераніка КАНЮТА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-unutranyh-sprau
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kuryan-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/mus
[7] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[8] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy