У Мінску машына наехала на пешахода, пацярпелая была шпіталізавана, паведамілі [1] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Сёння каля 7 раніцы вадзіцель 1971 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Нісан», рухаўся ў Мінску па вуліцы Бачыла з боку вуліцы Ротмістрава ў напрамку вуліцы Сяліцкага. Пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу здзейсніў наезд на пешахода, які перасякаў праезную частку справа налева па ходзе руху транспартнага сродку.
У выніку ДТЗ пешаход — жанчына 1959 года нараджэння — атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя. На месца ДТЗ выязджалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Заводскага РУУС г.Мінска, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk