АДКБ не дазволіць амерыканцам змяніць уладу ў сваіх краінах гвалтоўным шляхам. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў прафесар МДУ імя Ламаносава палітолаг Андрэй Манойла, паведамляе [1] БелТА.
«Войскі АДКБ проста ўзялі стратэгічна важныя аб’екты пад свой кантроль, але гэтага аказалася дастаткова, каб мяцежнікі пачалі разбягацца, кідаць зброю, спрабаваць прарвацца кудысьці ў бок мяжы Казахстана з сумежнымі краінамі, пайсці ў горы, там, дзе гэта магчыма. Таму ўвесь гэты эфект якраз быў у наяўнасці», — сказаў Андрэй Манойла.
Эксперт падкрэсліў: амерыканцы нечакана зразумелі, што зараз прымяняць метад каляровых рэвалюцый не настолькі проста, як гэта было яшчэ ў 2020 годзе. «Гэта значыць заўсёды трэба будзе рабіць папраўку на тое, што краіны — члены АДКБ прыйдуць на дапамогу любой краіне, якая ўваходзіць у гэтую арганізацыю, дзе амерыканцы паспрабуюць змяніць уладу гвалтоўным шляхам. Вось гэта, уласна кажучы, і не спадабалася Захаду. Прычым яны былі не у лютасці, яны былі ў разгубленасці. І тыя заявы, якія мы бачылі з боку заходніх палітычных лідараў, што яны запатрабавалі даць тлумачэнні, на якой падставе АДКБ з’явілася на тэрыторыі Казахстана, — тыповая істэрычная рэакцыя. Гэта істэрыка», — дапоўніў ён.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/politolog-odkb-ne-pozvolit-amerikantsam-smenit-vlast-v-svoih-stranah-nasilstvennym-putem-479581-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-manoyla
[3] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan