Падчас рэйдавага мерапрыемства супрацоўнікі Барысаўскага аддзела аховы сумесна з калегамі з АБЭП РУУС спынілі спробу крадзяжу прадуктаў харчавання з харчаблока адной са школ горада, перадае [1] тэлеграм-канал МУС.
Повара навучальнай установы затрымалі на выхадзе з установы. У яе ручной паклажы меліся мясныя і рыбныя паўфабрыкаты агульнай вагой больш за 30 кг.
Устаноўлена, што 47-гадовая работніца сістэматычна ўзбагачалася такім спосабам. Дома ў затрыманай знойдзена 94 кг цукру, 45 л сланечнікавага алею, 24 кг мукі, 120 пачкаў паніровачных сухароў. Таксама ў барысаўчанкі канфіскавалі шэсць літраў самагонкі, 50 л самагоннай брагі разам з апаратам для вытворчасці спіртнога.
Дзеянням затрыманай будзе дадзена прававая ацэнка.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/barysau
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal