У кватэры ў Мінску пакінутая ў разетцы зарадка выклікала пажар, у выніку якога дзяўчынка апынулася ў рэанімацыі, паведамілі [1] ў Следчым камітэце.
«Вечарам 11 студзеня ў экстраныя службы паступіла паведамленне аб узгаранні кватэры ў шматкватэрным доме, размешчаным па вуліцы Тургенева. Падчас тушэння пажару ратавальнікі ў пакоі знайшлі 6-гадовую дзяўчынку без прытомнасці», — распавялі ў СК.
Цяпер малалетняя знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане. Устаноўлена, што на момант пажару дзіця знаходзілася дома адно.
Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі МНС і спецыялістамі ДКСЭ праведзены агляд месца здарэння, апытаны відавочцы, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў для ўстанаўлення абставін здарэння і прычын узгарання. Па папярэдніх дадзеных, прычынай узгарання стала пакінутая ў разетцы зарадная прылада для мабільнага тэлефона.
Савецкі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk