Кітай сёння вывеў на арбіту эксперыментальны спадарожнік Shiyan-13. Першы ў 2022 годзе касмічны запуск прайшоў паспяхова, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на кітайскую карпарацыю аэракасмічнай навукі і тэхнікі.
Як удакладняецца, старт быў дадзены ў 10.35 па мясцовым часе (05.35 мск) пры дапамозе ракеты CZ-2D з касмадрома Тайюань у паўночнай правінцыі Шаньсі. Ён стаў 406-м па ліку для носьбітаў серыі «Чанчжэн».
У сталіцы Кітая актыўна развіваюць нацыянальную касмічную праграму. Кітайскія навукоўцы распрацоўваюць метэаралагічныя, тэлекамунікацыйныя і навігацыйныя спадарожнікі, а таксама тэхналогіі для асваення Месяца. Паралельна рэалізуюць праект па даследаванню астэроідаў і Марса. На арбіце вядзецца будаўніцтва касмічнай станцыі КНР. Плануецца, што яна пачне працу ўжо сёлета.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2021 годзе Кітай ажыццявіў 55 запускаў, усталяваўшы нацыянальны рэкорд. Як сцвярджае Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і тэхнікі, па гэтым паказчыку КНР за 2021 год абыйшла ЗША, заняўшы першае месца ў свеце.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kosmos/13443187
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[3] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[4] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/zapusk
[6] https://zviazda.by/be/tags/knr