Галоўнай прычынай адмовы зарадкі смартфона можа быць дробнае смецце, якое трапіла ў порт тэлефона. Пра гэта паведамляе выданне CNet, перадае [1] Лента.ру.
«На зарадным порце вашага тэлефона няма накрывак, а гэта азначае, што ён падвяргаецца ўздзеянню кожнай часцінкі пылу, бруду і смецця, з якімі сутыкаецца», — адзначылі спецыялісты. Малюсенькія часцінкі пылу могуць назапашвацца ў раздыме тэлефона многія месяцы і гады, а затым перашкаджаць нармальнай зарадцы прылады.
Журналісты назвалі пыл у зарадным раздыме смартфона адной з самых дробных непаладак, якую можна ліквідаваць без рамонту прылады. Для прачысткі гаджэта аўтары рэкамендавалі выкарыстоўваць палачкі з дрэва і пластыка, так як яны — у адрозненне ад металічных прадметаў — не нанясуць шкоду девайсу.
«У рэшце рэшт вы пачнеце вызваляць ушчыльненае смецце і зможаце выцягнуць матэрыял з порта. Гэта прыемны працэс, і вы можаце быць здзіўлены тым, колькі смецця там на самой справе знаходзіцца», — гаворыцца ў паведамленні. У выпадку, калі дадзены спосаб не дапамог, спецыялісты рэкамендавалі звярнуцца па дапамогу ў сэрвісны цэнтр.
Раней эксперты назвалі частыя памылкі, якія людзі дапускаюць у спробах зарадзіць свой смартфон. Адной з іх апынулася ўстаноўка тэлефона на начную зарадку.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2022/01/17/not_charging/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smartfon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaradka
[4] https://zviazda.by/be/tags/smecce
[5] https://zviazda.by/be/tags/ramont