Больш за 5 млн. 95 тыс. беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4 млн. 121 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе [1] прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 11,3 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў.
Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 54,5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Поўны курс вакцынацыі завяршылі 44,1 працэнта насельніцтва.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya