Пад Ашмянамі легкавік пратараніў адбойнік, у аварыі загінуў мужчына. Інфармацыя аб гэтым размешчана [1] ў тэлеграм-канале СК.
Аварыя адбылася сёння на дарозе Гоза — Астравец — Ашмяны. «Лада», якой кіравала 26-гадовая дзяўчына, урэзалася ў дарожную агароджу. У машыне былі тры пасажыры. У выніку аварыі ад атрыманых траўм памёр 31-гадовы мужчына. Яшчэ дваіх пасажыраў пасля аказання меддапамогі адпусцілі дадому.
У дачыненні да вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/ashmyany