Даследчыкі Асацыяцыі па барацьбе з хваробай Альцгеймера высветлілі, што каранавірусная інфекцыя здольная нанесці чалавечаму мозгу больш моцную шкоду, чым гэта можа зрабіць хвароба Альцгеймера, паведамляе Daily Mail, перадае [1] Лента.ру.
Найбольшай рызыцы схільныя людзі з цяжкай стадыяй захворвання, якім неабходная шпіталізацыя. Адзначаецца, што сімптомы расстройства памяці і псіхічных функцый могуць заставацца ў пацыента досыць доўгі час.
Спецыялісты правялі назіранне за пажылымі пацыентамі з паразай мозгу, у якіх не было выяўлена зніжэння кагнітыўных функцый або дэменцыі да шпіталізацыі з-за COVID-19. Аказалася, што праз некаторы час пасля іх інфікавання сем маркераў пашкоджання галаўнога мозгу сталі значна вышэй, чым у пацыентаў без каранавіруса, але з хваробай Альцгеймера. Памерлыя ад каранавіруса ў бальніцы, мелі ўзроўні дадзеных паказчыкаў вышэй, чым у тых, каго выпісалі і адправілі дадому, заўважылі навукоўцы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2022/01/18/covid_silniy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[3] https://zviazda.by/be/tags/hvaroba-alcgeymera
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/mozg