Супрацоўнікі наркакантролю Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі 27-гадовага мінчаніна, які займаўся распаўсюджваннем наркотыкаў. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, перадае [1] БелТА.
«Устаноўлена, што раней судзімы мінчанін сам з’яўляецца наркаспажыўцом і набываў невялікія партыі наркотыку ў дылераў з дапамогай схованак-закладак, частку з якіх перапрадаваў сваім знаёмым. Падчас асабістага ператрусу ў ніжняй бялізне затрыманага выяўлена і канфіскавана 15 г наркатычнага сродку гашыш, а таксама каля 2 г пара-метылэфедрона. Таксама ў мабільным тэлефоне хлопца мелася інфармацыя аб яго датычнасці да распаўсюджвання наркотыкаў на тэрыторыі сталіцы», — распавялі ў ГУУС.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/minchanin-zaderzhan-za-rasprostranenie-narkotikov-479929-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[6] https://zviazda.by/be/tags/raspausyudzhvanne