Краінам СНД варта выбраць напрамак больш паглыбленай інтэграцыі, заявіў журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Леанід Анфімаў, перадае [2] БелТА.
«Эканоміка — перш за ўсё. Павелічэнне тавараабароту паміж краінамі СНД на 29 працэнтаў у 2021 годзе — добры паказчык. Але, з іншага боку, калі на яго паглядзець з пункту гледжання долі тавараабароту ўнутры СНД у агульным тавараабароце з іншымі краінамі, ён складае толькі 19 працэнтаў. А СНД — гэта эканоміка былога Савецкага Саюза, а яна была самадастатковай», — сказаў Леанід Анфімаў.
Паводле яго слоў, краінам Садружнасці варта скааперавацца і выбраць напрамак больш паглыбленай інтэграцыі. «Мы маглі б выйсці на лідзіруючыя пазіцыі ў сусветным эканамічным развіцці. На гэта трэба звяртаць увагу перш за ўсё», — адзначыў першы намеснік старшыні.
Сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску праходзіць пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, зацвердзяць план работы СППП на 2022 год.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://blr.belta.by/politics/view/anfimau-krainam-snd-varta-vybrats-napramak-bolsh-paglyblenaj-integratsyi-109442-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/leanid-anfimau
[4] https://zviazda.by/be/tags/snd
[5] https://zviazda.by/be/tags/integracyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/vykanauchy-kamitet