У Драгічыне высвятляюць абставіны гібелі ў вадзе пажылой жанчыны, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Раман Зармаеў, перадае [1] БелТА.
Жанчыну, якая ляжыць у меліярацыйным каналесёння раніцай знайшлі мінчане. Побач на дарозе ляжаў веласіпед. На месца здарэння выехала аператыўна-следчая група. Асоба загінулай неўзабаве была ўстаноўленая — ёю апынулася жыхарка райцэнтра 1952 года нараджэння. Жанчына жыла на суседняй вуліцы. Цялесных пашкоджанняў на целе не выяўлена.
«Праводзіцца праверка. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая дапаможа вызначыць дакладныя час і прычыну смерці», — дапоўніў афіцыйны прадстаўнік УСК.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pozhilaja-zhenschina-pogibla-v-meliorativnom-kanale-v-drogichine-480001-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dragichyn
[3] https://zviazda.by/be/tags/usk-pa-bresckay-voblasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/raman-zarmaeu
[5] https://zviazda.by/be/tags/zaginulaya
[6] https://zviazda.by/be/tags/smerc