Улады ЗША, калі яны сапраўды адданыя дыпламатычнаму ўрэгуляванню ўнутрыўкраінскага канфлікту, павінны адмовіцца ад планаў паставак новых партый узбраенняў Кіеву. Аб гэтым заявіла расійскае пасольства ў Вашынгтоне, перадае [1] ТАСС.
«Калі ЗША на самой справе адданыя дыпламатычным намаганням па ўрэгуляванні ўнутрыўкраінскага канфлікту, ім варта адмовіцца ад планаў па пастаўках новых партый узбраенняў для ВСУ», — гаворыцца ў каментары, апублікаваным у Facebook расійскага дыпламатычнага прадстаўніцтва.
«Замест гэтага, Вашынгтону трэба было б скарыстацца сваім уплывам на ўлады Украіны, каб пераканаць іх спыніць сабатаж мінскіх дамоўленасцей», — падкрэслілі ў пасольстве.
У расійскай дыпмісіі нагадалі, што раней у аўторак «высокапастаўленыя чыноўнікі Белага дома, Дзярждэпа і Пентагона заявілі аб адсутнасці крокаў па дээскалацыі на расійска-ўкраінскай мяжы, а таксама сцвярджалі, што РФ «можа ў любы момант уварвацца ў суседнюю дзяржаву, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі».
«У чарговы раз падкрэсліваем: Расія ні на каго не збіраецца нападаць. Практыка перамяшчэння войскаў на ўласнай зямлі — наша суверэннае права, — адзначылі ў пасольстве РФ у Вашынгтоне. — Заклікаем спыніць істэрыкі і не нагнятаць напружанасць вакол праблемы Данбаса. А галоўнае — не падштурхоўваць „гарачыя галовы“ у Кіеве да новых правакацый».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/13463743
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina