Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю і АМАП затрымалі 29-гадовага мінчаніна, які працаваў на віртуальны наркамаркет. У сваёй кватэры ён захоўваў забароненыя рэчывы, якія распаўсюджваў праз схованкі-закладкі. Аб гэтым паведамілі ў МУС, перадае [1] БелТА.
Па месцы жыхарства маладога чалавека было выяўлена каля 1,4 кг мефедрона і 500 г альфа-PVP, вагі, палімерныя пакеты і ізастужка. Ён растлумачыў, што займаецца забароненай дзейнасцю з кастрычніка 2021 года.
У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zaderzhan-minchanin-s-2-kg-psihotropov-480229-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/psihatropy-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[6] https://zviazda.by/be/tags/amap