Дзіцячае свавольства з запальнічкай стала прычынай пажару ў адной з кватэр па вуліцы Крупскай у Магілёве, перадае [1] тэлеграм-канал СК.
«Раніцай 18 студзеня паступіла паведамленне аб узгаранні кватэры па вуліцы Крупскай у Магілёве. Ратавальнікі ліквідавалі ачаг узгарання, згарэла драўляная мэбля. На момант пажару дома знаходзілася 29-гадовая жанчына разам з 3-гадовым сынам. З кватэры яны выбраліся самастойна, цяпер знаходзяцца ў шпіталі пад назіраннем лекараў», — гаворыцца ў паведамленні.
Устаноўлена, што хлопчык знайшоў у шафе запальніцу ў выглядзе пісталета. У нейкі момант гульня з небяспечнай цацкай прывяла да ўзгарання мэблі. Спалохаўшыся, малы стаў клікаць маму, якая знаходзілася ў іншым пакоі.
Следчым з прыцягненнем супрацоўнікаў МНС і спецыяліста УДКСЭ па Магілёўскай вобласці быў праведзены агляд месца здарэння, апытаны суседзі, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar