Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Анатоля Малафеева ў сувязі з яго смерцю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
«Анатоль Аляксандравіч пражыў дастойнае і яркае жыццё. Як выдатны дзяржаўны дзеяч, аўтарытэтны кіраўнік, вопытны гаспадарнік, сапраўдны патрыёт сваёй краіны ён унёс важкі асабісты ўклад у станаўленне беларускай дзяржаўнасці, фарміраванне нацыянальнага заканадаўства, развіццё айчыннай эканомікі», — гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўласцівыя Анатолю Малафееву высокі прафесіяналізм, пачуццё абавязку, прынцыповасць і прыстойнасць здабылі яму заслужаныя прызнанне і павагу.
«Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/senator-priostanovka-soglashenija-o-readmissii-javljaetsja-zerkalnym-otvetom-na-dejstvija-stran-es-458914-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni
[4] https://zviazda.by/be/tags/anatol-malafeu
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezident