У Магілёўскім раёне напярэдадні ўвечары сутыкнуліся тры аўтамабілі, ратавальнікам давялося дэблакаваць аднаго з кіроўцаў, паведамляецца [1] на сайце МНС.
21 студзеня ў 17.22 выратавальнікам паступілі звесткі аб ДТЗ з пацярпелымі на аўтадарозе Магілёў-Орша каля вёскі Любуж Магілёўскага раёна. Сутыкнуліся «Таёта-Карына», мікрааўтобус «Фольксваген» і аўтобус ПАЗ.
У легкавіку аказаўся заблакаваны кіроўца. Работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента яго выратавалі. Мужчына шпіталізаваны з траўмамі.
У аўтобусе знаходзіліся 10 чалавек, у мікрааўтобусе ехалі муж і жонка - сям'я з Магілёва. У выніку ДТЗ ніхто з іх не пацярпеў.
Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Прэв’ю: МНС
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/377589/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/sutyknenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns