«21 студзеня каля 15.00 кіроўца 1961 года нараджэння, кіруючы грузавым аўтамабілем маркі «ГАЗ», ехаў са Слоніма ў Гродне. Пры выездзе з вёскі Індура ён не ўлічыў дарожныя ўмовы, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, аўтамабіль перакуліўся», - распавялі ў ДАІ.
У кузаве грузавіка перавозілася розная прадукцыя, у тым ліку алкагольная. У выніку ДТЗ пашкоджана да 100 л спіртнога. Кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў, пасажыраў у кабіне не было.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Прэв’ю: УУС Гродзенскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-grodnenskom-rajone-oprokinulsja-gruzovik-so-spirtnym-480730-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodnenski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/gruzavik
[5] https://zviazda.by/be/tags/spirtnoe