Пад Карэлічамі легкавік, які сыходзіць ад пагоні, пратараніў аўтобус. Вадзіцель легкавога аўто загінуў, паведамілі [1] ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася ў ноч на 23 студзеня. Інспектары ДПС звярнулі ўвагу на дзіўныя паводзіны легкавой «Аўдзі» у Карэлічах: машына накручвала кругі па кальцавой развязцы.
Інспектары ўключылі праблісковыя маячкі, але вадзіцель не спыніўся, а паспрабаваў уцячы. Хутка машына сутыкнулася з сустрэчным аўтобусам, які належыць сельгаспрадпрыемству.
«У выніку ДТЗ 21-гадовы жыхар Гродна памёр у рэанімацыйным аддзяленні мясцовай бальніцы. Хлопец не быў прышпілены рамянём бяспекі. Пасля ўдару з аўтобусам яго знайшлі на адлегласці каля 30 м ад аўтамабіля», — расказалі ў ДАІ. Стан вадзіцеля ў момант ДТЗ устанаўліваецца.
Ніхто з тых, хто знаходзіцца ў аўтобусе, не пацярпеў.
Спасылкі
[1] https://grodno.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/karelichy-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz