Французскі мадэльер, фатограф і заснавальнік дома моды Mugler Цьеры Мюглер памёр ва ўзросце 73 гадоў. Пра гэта паведамляецца на старонцы мадэльера ў Facebook, перадае [1] БелТА
«Мы з глыбокім смуткам паведамляем вам аб смерці спадара Манфрэда Цьеры Мюглера 23 студзеня», — гаворыцца ў паведамленні.
Як інфармуе газета «Известия», агент мадэльера ўдакладніў, што смерць наступіла з натуральных прычын.
Цьеры Мюглер нарадзіўся ў Страсбургу ў 1948 годзе. Сваю кар’еру ён пачаў у 21. У 1973 годзе Цьеры стварыў сваю першую калекцыю жаночага адзення. У 2021 годзе ў Парыжы адбылася выстава Thierry Mugler: Couturissime, дзе былі прадстаўлены знакамітых куцюрныя працы Мюглера.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/umer-frantsuzskij-modeljer-tjerri-mjugler-480856-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cery-myugler
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc