Ва ўпраўленні камунальных прадпрыемстваў Магілёва распавялі аб планах па рамонце дваровых тэрыторый абласнога цэнтра ў гэтым годзе, перадае [1] БелТА.
Як распавёў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні ўпраўлення камунальных прадпрыемстваў Магілёва Дзяніс Койда, у Ленінскім раёне пільную ўвагу нададуць мікрараёну Казіміраўка. «Тут па 42 адрасах плануецца замена асфальтабетоннага пакрыцця — усяго каля 6 тыс. кв. м. па 186 адрасах у Ленінскім раёне плануецца ўладкаванне пешаходных дарожак і рамонт дарожнага пакрыцця аб’ёмам 1,3 тыс. кв. м. У планах у камунальнікаў і добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый- стварэнне і акультурванне кветнікаў, рамонт дзіцячага, спартыўнага і гаспадарчага абсталявання і ўстаноўка малых архітэктурных формаў», — распавёў ён.
У Кастрычніцкім раёне ў гэтым годзе плануюць адрамантаваць амаль 13 тыс. кв. м праездаў у дварах, уладкаваць і адрамантаваць амаль 1, 7 тыс.кв. м пешаходных дарожак.
«Будуць праводзіцца работы і па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый. Плануецца замена 275 лавак і больш за 190 адзінак дзіцячага і спартыўнага абсталявання, прывядзём у парадак і ўсталюем больш за 60 малых архітэктурных формаў, — дадаў Дзяніс Койда. — Таксама сёлета адрамантуем гаспадарчае абсталяванне ў дварах — усяго 82 штукі. Традыцыйна прывядуць у парадак і аформяць газоны і клумбы. Прыблізны кошт работ па рамонце дваровых тэрыторый у Кастрычніцкім раёне складзе Br650 тыс.».
Па словах Дзяніса Койды, да рамонту дваровых тэрыторый падыходзяць па заяўным прынцыпе. «Спіс планаваных рамонтных работ фарміруецца па пісьмовых зваротах грамадзян. Людзі могуць звярнуцца ў ЖРЭУ па месцы жыхарства, непасрэдна ва УКП альбо пакінуць заяўку ў службе 115», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/blagoustrojstvo-territorij-obustrojstvo-proezdov-upk-mogileva-rasskazalo-o-planah-po-remontu-dvorov-481192-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/upraulenne-kamunalnyh-pradpryemstvau
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhreu