Урач-нутрыцыёлаг, кандыдат біялагічных навук Аляксандр Мірошнікаў расказаў у эфіры перадачы «Доктар 24» аб прадуктах, якія неабходна ўключаць у рацыён для павышэння ўзроўню тэстастэрону, перадае [1] РИА Новости.
Ён адзначыў, што тэстастэрон уплывае не толькі на рэпрадуктыўную функцыю, але таксама спрыяе росту і падтрыманню функцыі цягліц, стымулюе рост валасоў, уплывае на тлушчавую тканіну і фармаванне костак.
Па словах спецыяліста, у першую чаргу варта ўжываць гарбузовыя семечкі. У іх шмат цынку, які ўдзельнічае ў розных ферментных рэакцыях, у тым ліку ў сінтэзе тэстастэрону.
«У какава 106 працэнтаў ад сутачнай нормы магнію. Гэта мікраэлемент таксама дапамагае палавой сістэме ў выпрацоўцы тэстастэрону», — заявіў спецыяліст.
Таксама Мірошнікаў распавёў, што ў алівах і ў аліўкавым алеі ўтрымоўваецца вялікая колькасць Амега-9. Гэтыя ненасычаныя тлустыя кіслоты спрыяюць выпрацоўцы тэстастэрону не менш, чым астатнія прадукты.
«У гранатавым соку канцэнтрацыя поліфенолаў дастаткова высокая, а гэта таксама садзейнічае высокаму ўзроўню тэстастэрону», — адзначыў эксперт.
Урач перасцярог, што занадта высокі ўзровень тэстастэрону можа нашкодзіць, таму неабходна выконваць рэкамендаваную дазоўку прадуктаў.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20220126/testosteron-1769498686.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/testasteron
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-miroshnikau